Спадчына: Маларыцкая дзіцячая школа мастацтваў
Аўторак, 06 Люты 2024 12:42
2024 г. — 60 гадоў з часу заснавання Маларыцкай дзяржаўнай дзіцячай школы мастацтваў (1964)
Гісторыя Маларыцкай дзіцячай музычнай школы бярэ свой пачатак у 1964 г., калі яна функцыянавала як філіял Кобрынскай дзіцячай музычнай школы і адразу ж прыцягнула 20 навучэнцаў.
Афіцыйна школа ў г. Маларыце была адкрыта рашэннем Брэсцкага аблвыканкама з 1 верасня 1965 г. На той час ужо было 67 навучэнцаў. Першым дырэктарам быў Л. П. Вінаградаў. Для размяшчэння ўстановы быў выдзелены былы будынак Дома піянераў і школьнікаў. Былі створаны класы баяна, акардэона і фартэпіяна.